Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:22 ]  Афганскі лідэр наведае Пакістан


ІСЬЛЯМАБАД. Кіраўнік часовага ўраду Афганістану Карзаі сёньня наведае Пакістан. Ён абмяркуе з прэзыдэнтам Мушарафам праблемы вяртаньня тысячаў затрыманых у Афганістане пакістанцаў, якія ваявалі на баку талібаў. Учора Карзаі заявіў, што ягоная адміністрацыя ня будзе ўмешвацца ў працу камісіі, якая ўсталюе скліканьне пераходнага ўраду краіны. Учора ў Кабуле адбылося першае паседжаньне камісіі, якая мае за мэту скліканьне вялікай рады плямёнаў ­ Лоя Джыргі. Карзаі выказаў спадзяваньне, што Лоя Джырга дапаможа народу Афганістану выбраць свой далейшы лёс. Абраны вялікай радай урад будзе кіраваць краінай паўтара года – да правядзеньня дэмакратычных выбараў.
XS
SM
MD
LG