Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:20 ]  Чэскія вязьні ГУЛАГу атрымаюць кампэнсацыю


ПРАГА. Ніжняя палата чэскага парлямэнту ўхваліла законапраект аб кампэнсацыі чэскім грамадзянам, вывезеным у савецкі ГУЛАГ у канцы 40-х і ў 50-х гадох мінулага стагодзьдзя. Пасьля прыходу да ўлады камуністаў у 1948 годзе ў савецкія лягеры было вывезена каля 1000 апанэнтаў рэжыму, зь якіх сёньня застаюцца жывыя ад 200 да 300 чалавек. Калі закон будзе зацьверджаны ў верхняй палаце і ратыфікаваны прэзыдэнтам, кожны былы вязень атрымае 12 тысяч каронаў (324 даляры) за кожны месяц, праведзены ў ГУЛАГу. Жонкі або дзеці тых, хто не дажыў да сёньняшняга дня, атрымаюць палову гэтай сумы.
XS
SM
MD
LG