Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:19 ]  Кіраўнікі «Энрону» адмаўляюцца даваць паказаньні


ВАШЫНГТОН. Некалькі былых кіраўнікоў энэргетычнай кампаніі «Энрон» адмовіліся даваць паказаньні ў кангрэсавым камітэце, які разглядае справу аб самым вялікім банкруцтве ў гісторыі Злучаных Штатаў. Былыя кіраўнікі, сярод якіх колішні галоўны бухгальтар кампаніі, заявілі кангрэсмэнам, што выкарыстоўваюць свае законныя правы не адказваць на пытаньні, якія могуць быць выкарыстаныя супраць іх. У выніку махінацый у кампаніі «Энрон» мільёны інвэстараў страцілі свае грошы, а тысячы цяперашніх і былых супрацоўнікаў фактычна пазбавіліся сваіх пэнсіяў.
XS
SM
MD
LG