Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:14 ]  Пракуратура Ўкраіны абвінаваціла Лазарэнку ў замове забойстваў


КІЕЎ. Украінская пракуратура сёньня заявіла, што яна выставіла абвінавачаньні былому прэм’ер-міністру Паўлу Лазарэнку ў замове двух забойстваў у 90-х гадох. Намесьнік генэральнага пракурора Мыкола Обіход сказаў, што расьследаваньне банкаўскіх рахункаў, якія кантраляваў Лазарэнка, выявіла фонды на выплату грошай падазраваным забойцам былога кіраўніка цэнтральнага банку і буйнога бізнэсоўца. Паводле Обіхода, Лазарэнка заплаціў за забойства першага ў 1998 годзе 850 тысячаў даляраў і болей за 2 мільёны за другое забойства ў 1996 годзе. Сёньня ж украінскі парлямэнт прагаласаваў за выключэньне Лазарэнкі зь сябраў парлямэнту.
XS
SM
MD
LG