Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:35 ]  Ірак і ААН гатовыя распачаць перамовы


БЭРКЛІ (ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ). Прэзыдэнт Лігі Арабскіх Краінаў Амр Муса выказаў спадзяваньне, што Ірак і Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў неўзабаве распачнуць перамовы і дасягнуць станоўчых вынікаў з мэтай разрадзіць сытуацыю, выкліканую амэрыканскімі пагрозамі. Муса, які нядаўна наведаў Ірак, сказаў генэральнаму сакратару ААН Кофі Анану, што Багдад гатовы аднавіць перамовы. Учора пра сваю гатовасьць сустрэцца з дэлегацыяй Іраку заявіў Кофі Анан, які выкзаў спадзяваньне, што на перамовах удасца дамовіцца аб дасылцы ў Ірак інспэктароў ААН у пытаньнях узбраеньня.
XS
SM
MD
LG