Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:07 ]  На базу ў Гуантанама вылецела новая партыя палонных


ВАШЫНГТОН. Вайсковае камандаваньне ЗША паведаміла пра аднаўленьне дастаўкі палонных талібаў і ваяўнікоў «Аль-Каіды» на амэрыканскую ваенна-марскую базу ў Гуантанама. Першы пасьля двухтыднёвага перапынку самалёт з палоннымі выляцеў з Афганістану ўчора і сёньня мае прыляцець у Гуантанама. Колькасьць палонных на борце не паведамляецца. У гэты момант на базе ўтрымваецца 158 зьняволеных, якіх ЗША адмаўляюцца разглядаць як ваеннапалонных. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі крытыкуюць амэрыканскія ўлады за тое, што ў дачыненьні да затрыманых не выконваюцца палажэньні Жэнэўскай канвэнцыі.
XS
SM
MD
LG