Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:42 ]  Колін Паўэл скрытыкаваў дзеяньні Масквы ў Чачэніі.


ВАШЫНГТОН. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл сёньня выказаў падзяку Расеі за яе дапамогу Злучаным Штатам у вайне супрць міжнароднага тэрарызму. Адначасна ён скрытыкаваў дзеяньні Масквы ў Чачэніі. Выступаючы ў Камітэце міжнародных сувязяў у Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, ён сказаў, што ЗША хацелі б, каб Расея была бліжэй да Захаду і адчувала сябе болей камфортна ва ўмовах магчымага пашырэньня НАТА пасьля саміту Алянсу ў Празе сёлета. Паўэл сказаў, што ЗША не забываюць пра злоўжываньні Расеяй правамі чалавека ў Чачэніі і пра патураньні ядзернаму ўзбраеньню краінаў тыпу Ірану. Ён таксама скрытыкаваў палітыку Расеі ў дачыненьні да свабоды прэсы.
XS
SM
MD
LG