Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:40 ]  ЗША будуць працягваць працаваць з Арафатам


43 * ЕРУСАЛІМ. Міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс заявіў, што малаверагодна знайсьці іншага аўтарытэтнага партнэра ў перамовах на Блізкім Усходзе, акрамя Ясіра Арафата. Ён такім чынам пракамэнтаваў сустрэчу прэм’ер-міністра Арыэля Шарона з палестынскімі прадстаўнікамі, якія выступалі ад імя Ясіра Арафата. Між тым сам Шарон заўтра правядзе перамовы ў Вашынгтоне з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША сказаў сёньня, што ЗША будуць працягваць працаваць з Арафатам, паколькі ён законна абраны лідэр палестынскага народу . Сёньня адбыліся таксама перамовы паміж кіраўнікамі ізраільскай і палестынкай паліцыі. Тым часам, праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” сёньня выступіла з крытыкай тактыкі ізраільскага войска, негуманных адносінаў да затрыманых і беспадстаўнага зьнішчэньня дамоў. Усё гэта, паводле “Міжнароднай амністыі”, – грубае парушэньне чацьвертага артыкулу Жэнэўскай канвэнцыі. “Міжнародная амністыя” таксама зганіла ісьлямскія арганізацыі “Хамас” і “Ісьлямскі джыгад” за самагубчыя тэрарыстычныя напады.
XS
SM
MD
LG