Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:38 ]  Колькасьць міжнародных сілаў бясьпекі ў Афганістане мае быць павялічанай


КАБУЛ. Адмысловы пасланец ААН у Афганістане Лахдар Брахімі заклікаў Раду Бясьпекі ААН павялічыць колькасьць міжнародных сілаў бясьпекі. Старшыня часовага ўраду Афганістану Хамід Карзаі сёньня знаходзіўся ў горадзе Гэрат на захадзе краіны, дзе меў перамовы з губэрнатарам правінцыі Ісмаіл Ханам, які, паводле паведамленьняў, спрабуе ўзяць пад кантроль чатыры правінцыі. Дэталі перамоваў невядомыя. Тым часам, спробы Кабулу ўрэгуляваць канфлікт паміж мясцовымі ўладамі і палявымі камандзерамі вакол гораду Гардэз зайшлі ў тупік. Хамід Карзаі лічыць неабходным як мага хутчэй стварыць нацыянальнае афганскае войска, каб спыніць паміжусобныя канфлікты.
XS
SM
MD
LG