Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:16 ]  Арыэль Шарон вылецеў у ЗША дзеля перамоваў з Джорджам Бушам


ЕРУСАЛІМ. Міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс заявіў, што малаверагодна знайсьці іншага аўтарытэтнага партнэра ў перамовах на Блізкім Усходзе, акрамя Ясіра Арафата. Ён такім чынам пракамэнтаваў сустрэчу прэм’ер-міністра Арыэля Шарона з палестынскімі прадстаўнікамі, якія выступалі ад імя Ясіра Арафата. Між тым сам Шарон заўтра правядзе перамовы ў Вашынгтоне з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам. Напярэдадні адлёту ён заявіў, што Ізраіль выступае за мірны працэс і ён дае новы шанец міру. Але гэта няпроста зрабіць, бо канфлікт цягнецца ўжо больш за 120 гадоў. Сёньня адбыліся таксама перамовы паміж кіраўнікамі ізраільскай і палестынкай паліцыі.
XS
SM
MD
LG