Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:16 ]  У Ірак могуць вярнуцца інспэктары ААН


НЬЮ-ЁРК Гэнеральны сакратар ААН Кофі Анан выказаў спадзяваньне, што перамовы з Іракам прывядуць да вяртаньня ў Багдад інспэктараў ААН пасьля трох гадоў адсутнасьці. Амр Муса, гэнеральны сакратар Лігі Арабскіх краінаў, які нядаўна наведаў Ірак, паведаміў Анану, што Багдад гатовы аднавіць перамовы. Прэсавы сакратар ААН заявіў, што Кофі Анан гатовы сустрэцца з ірацкай дэлегацыяй. Учора дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл сказаў, што Садам Хусэйн мусіць даказаць, што Ірак не вырабляе зброі масавага зьнішчэньня. Паўэл заклікаў Ірак дазволіць інспэктарам ААН вярнуцца ў Багдад. Ірацкае кіраўніцтва ад 1998 году не дапускае ў краіну інспэктараў ААН, заяўляючы, што ліквідавала ўсю зброю масавага зьнішчэньня
XS
SM
MD
LG