Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:54 ]  Бэльгія выказала "шчырае шкадаваньне” ў сувязі з забойствам Патрыса Лумумбы 41 год таму


БРУСЭЛЬ Бэльгія выказала "шчырае шкадаваньне” ў сувязі з забойствам першага прэм’ер-міністра Конга Патрыса Лумумбы 41 год таму. Міністр замежных справаў Бэльгіі Луі Мішэль выступіў з адмысловай заявай у аўторак на паседжаньні парлямэнту ў Брусэлі. У дакладзе парлямэнцкай камісіі гаворыцца, што Бэльгія нясе маральную адказнасьць за забойства Лумумбы. Лумумба ўзначаліў урад Конга ў 1960 годзе пасьля таго, як гэтая бэльгійская калёнія атрымала незалежнасьць. Праз чатыры месяцы ён быў зрынуты ў выніку перавароту і потым забіты.
XS
SM
MD
LG