Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:08 ]  У Чачэніі пачалося сьледзтва ў справе злоўжываньняў расейскіх вайскоўцаў


УЛАДЫКАЎКАЗ. У Чачэніі пачалося сьледзтва ў справе злоўжываньняў расейскіх вайскоўцаў у часе гэтак званых зачыстак. Пра-маскоўскі адміністратар Чачні Ахмад Кадыраў сфармаваў адмысловую сьледчую групу. Учора сяляне, якія ўцяклі зь вёсак Старыя і Новыя Атагі, паведамілі агенцтву Асошэйтэд Прэс, што расейскія вайскоўцы рабуюць дамы і зьбіваюць затрыманых жыхароў. Паводле чачэнскай адміністрацыі, падобныя інцыдэнты адбыліся яшчэ ў трох вёсках. За апошнія суткі ў выніку нападаў чачэнскіх незалежнікаў і выбуху міны загінулі два расейскія вайскоўцы і адзін паліцыянт.
XS
SM
MD
LG