Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:50 ]  Македонія просіць місію НАТО працягнуць сваю прысутнасьць у краіне


СКОП’Е. Македонія афіцыйна зьвярнулася да місіі НАТО прадоўжыць на тры месяцы сваю прысутнасьць ў гэтай краіне. Прадстаўнік македонскага ўраду сказаў, што прэм’ер Любча Георгіеўскі мае заўтра перамовы з прадстаўнікамі НАТО ў справе працягу місіі “ Бурштынавая Ліса”. У Македоніі дысьлякаваныя каля 900 вайскоўцаў НАТО. Іхны мандат сканчваецца 26 сакавіка, аднак высокапастаўленыя прадстаўнікі НАТО ўжо заявілі, што місія будзе прадоўжаная.
XS
SM
MD
LG