Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:30 ]  Ёшка Фішэр сустрэўся з дэлегацыямі Ізраілю і палестынцаў


БЭРЛІН. Рыхтуючыся да пасярэдніцкай місіі Нямеччыны на Блізкім Усходзе, міністар замежных справаў ФРГ Ёшка Фішэр сустрэўся сёньня ў Бэрліне з дэлегацыямі Ізраілю і палестынцаў. Цягам апошніх месяцаў Фішэр актыўна пасярэднічаў у мірным працэсе і ў палове лютага ізноў накіроўваецца на Блізкі Ўсход. Тым часам, прэм’ер Ізраілю Арыэль Шарон адмовіўся ад перамоваў з палестынскім лідэрам Арафатам, паколькі яны, як ён сказаў, ня маюць сэнсу. Аднак, мінулым тыднем Шарон сустрэўся са спікерам палестынскага парлямэнту Ахмедам Карэі. Ізраіль і Злучаныя Штаты абвінавачваюць Арафата ў тым, што ён недастаткова рашуча стрымлівае палестынскіх паўстанцаў.
XS
SM
MD
LG