Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:20 ]  Ірак без дазволу ААН выправіў самалёт зь пілігрымамі ў Савудаўскую Арабію


БАГДАД. Каля двухсот пяцідзесяці пілігрымаў зь Іраку накіраваліся сёньня на ірацкім самалёце ў Савудаўскую Арабію на традыцыйны хадж. Сёлета Ірак не прасіў у ААН дазволу на рэйс, як гэта было ў апошнія два гады. Багдад заявіў, што не патрабуе згоды ААН на гуманітарныя рэйсы. Злучаныя Штаты і Вялікая Брытанія, якія лічаць згоду ААН абавязковай, пакуль не адрэагавалі на самавольны крок Багдаду. Кожны мусульманін павінен прынамсі раз у жыцьці ажыцьцявіць паломніцтва ў сьвятыя для мусульманаў гарады Меку і Мэдыну.
XS
SM
MD
LG