Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:03 ]  Хамід Карзаі выказаўся за тэрміновае стварэньне нацыянальнага войска


КАБУЛ. Часовы лідэр Афганістану Хамід Карзаі заявіў, што міжусобныя баі ў Афганістане тым больш сьведчаць пра неабходнасьць стварэньня нацыянальнага войска.. Прамаўляючы пасьля сустрэчы з міністрам абароны Вялікай Брытаніі Гунам, ён сказаў, што нацыянальнае афганскае войска мае быць сфармаваным як мага хутчэй. У выніку баёў за горад Гардэз у правінцыі Пактыя паміж праўрадавымі і збунтаванымі сіламі мясцовага пуштунскага камандзера загінулі прынамсі 50 чалавек.
XS
SM
MD
LG