Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:23 ]  У праекце бюджэту ЗША на 2003 год павялічаныя выдаткі на абарону і ўнутраную бясьпеку


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш падаў Кангрэсу праект бюджэту на 2003 фінансавы год, які пачынаецца 1 кастрычніка. Агульны аб’ём бюджэту 2 трыльёны 12 мільярдаў даляраў. У праекце прадугледжанае павелічэньне выдаткаў на абарону на 48 мільярдаў даляраў і ўдвая павялічанае фінансаваньне ўнутранай бясьпекі Злучаных Штатаў. Гэта пацягнула за сабой скарачэньне, напрыклад, дапамогі краінам СНД: 755 мільёнаў у 2003 годзе, супраць 725 сёлета. У той самы час павялічаная ваенная і эканамічная дапамога Узбэкістану, Кыргыстану, Ярданіі, Індыі і Пакістану – краінам, якія дапамаглі ЗША ў барацьбе з тэрарызмам. Кангрэс мусіць ухваліць бюджэт сёлетняй восеньню.
XS
SM
MD
LG