Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:19 ]  Канцлер Нямеччыны і прэзыдэнт Францыі абмеркавалі пляны пашырэньня Эўразьвязу


БЭРЛІН. Канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродар і прэзыдэнт Францыі Жак Шырак абмеркавалі ў Бэрліне пляны прызначанага на 2004 год прыняцьця у Эўрапэйскі Зьвяз 10 новых сяброў. Абодвы лідары падкрэсьлілі патрэбу абмежаваньняў на субсыдыі для будучых сяброў Зьвязу. Шэраг кандыдатаў на сяброўства ў арганізацыі патрабуюць роўнага зь іншымі сябрамі фінансаваньня сельскай гаспадаркі і рэгіянальнага разьвіцьця. Некаторыя лідары краінаў Эўразьвязу лічаць, што роўнае фінансаваньне будзе сур’ёзным цяжарам для бюдждэту арганізацыі.
XS
SM
MD
LG