Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:21 ]  У чацьвер прэзыдэнт ЗША Буш і прэм'ер Ізраілю Шарон абмяркуюць сытуацыю на Блізкім Усходзе


ВАШЫНГТОН. Паводле прадстаўніка Белага Дому ў чацьвер прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон абмяркуюць сытуацыю на Блізкім Усходзе і міжнародную кампанію барацьбы з тэрарызмам. Учора, у часе перамоваў са старшынём палестынскага парляманту Ахмэдам Карэі дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл падкрэсьліў неабходнасьць спыніць напады на ізраільцаў і заявіў, што кіраўнік Палестынскае аўтаноміі Ясір Арафат мусіць ужыць больш актыўныя захады супраць антыізраільскіх тэрарыстычных акцыяў.
XS
SM
MD
LG