Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:16 ]  Буш паўтарыў сваё папярэджаньне Іраку, Ірану і Паўночнай Карэі


* ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш паўтарыў сёньня сваё папярэджаньне, што Амэрыка не дазволіць, каб, як ён выказаўся, тэрарыстычныя дзяржавы авалодалі ядзернай, хімічнай ці біялягічнай зброяй. Гэтую заяву Буш зрабіў на базе ваенна-паветраных сілаў ЗША ў Флёрыдзе празь некалькі гадзінаў, як прадставіў у Кангрэс праект буджэту на 2003 год. Пры гэтым прэзыдэнт заклікаў заканадаўцаў, каб яны падтрымалі павелічэньне выдаткаў на вайсковыя мэты, гэтаксама як яны падтрымалі яго ў вайне супраць тэрарыстаў. Агульны аб’ём буджэту – больш за два трыльёны даляраў. У праекце прадугледжанае істотнае павялічэньне выдаткаў на ўзброеныя сілы і абарону. Тым часам, амэрыканскія самалёты атакавалі аб”екты ірацкіх сілаў супрацьпаветранай абароны на поўначы краіны пасьля таго, як яны былі абстраляныя ў часе патруляваньня зоны, забароненай для палё1таў авіяцыі Іраку. Зоны былі ўсталяваныя дзеля абароны курдзкага насельніцтва на поўначы і мусульманаў-шыітаў на поўдні краіны.
XS
SM
MD
LG