Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:12 ]  НАТО і Расея пагадзіліся працягваць супрацоўніцтва ў барацьбе супраць тэрарызму


РЫМ. Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан і міністар замежных справаў Расеі Сяргей Іваноў сёньня пагадзіліся працягваць супрацоўніцтва ў барацьбе супраць міжнароднага тэрарызму. На сустрэчы ў Рыме Робэртсан сказаў, што настаў час, калі антытэрарыстычную каапэрацыю трэба пераводзіць у дзеяньне, асабліва ў галіне высокатэхналягічных і біялягічных узбраеньняў. Робэртсан і Іваноў пагадзіліся, што ваенная акцыя ёсьць толькі адным напрамкам змаганьня супраць тэрору. таксама сёньня Іваноў чарговым разам адхіліў занепакоенасьць ЗША, што Іран нясе патэнцыйную пагрозу. Ён заявіў, што Расея мае цалкам нармалёвыя стасункі зь Іранам.
XS
SM
MD
LG