Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:11 ]  У Маскве адбыўся пікет супраць дзеяньняў расейскіх войскаў у Чачэніі


МАСКВА. Дзевяць паліцыянтаў былі затрыманыя сёньня ў Чачэніі ў межах антыкарупцыйнай кампаніі. Паводле кіраўніка мясцовай адміністрацыі Шахіда Жамалдаева, усе дзевяць афіцэраў служылі ў адзьдзеле барацьбы з карупцыяй паліцыі. Яны былі арыштаваныя ў Старых Атагах, вёсцы, якая знаходзіцца за 20 кілямэтраў ад Грознага. Прычыны арышту не паведамляюцца. Вёскі Старыя Атагі і Новыя Атагі былі зачыненыя з таго часу, як расейскія вайскоўцы тыдзень таму пачалі тут гэтак званыя зачысткі. Каля 45 чалавек цягам апошніх 24 гадзінаў былі там затрыманыя як падазраныя ў сувязях з паўстанцамі. У Маскве сёньня каля 200 чалавек сталі ў пікет, патрабуючы ад прамаскоўскай чачэнскай адміністрацыі спыніць гвалтоўныя дзеяньні расейскіх вайскоўцаў. Прадстаўнік чачэнскай адміністрацыі паведаміў, што за мінулыя суткі шасьцёра расейскіх служачых загінулі падчас нападаў незалежнікаў.
XS
SM
MD
LG