Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:06 ]  ЗША і Расея пацьвердзілі сваё жаданьне будаваць канструктыўныя дачыненьні


ВАШЫНГТОН ЗША і Расея пацьвердзілі сваё жаданьне будаваць канструктыўныя дачыненьні паміж двума краінамі, -- заяўляе амэрыканская адміністрацыя. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і прэм’ер-міністр Расеі Міхаіл Касьянаў сёньня абмеркавалі ў Вашынгтоне пытаньні стратэгічнай стабільнасьці, скарачэньня ўзбраеньняў, рэгіянальныя праблемы, а таксама дачыненьні Расеі з НАТО. Джордж Буш ухваліў устойлівы рост эканомікі Расеі і заклікаў Маскву ісьці ў накірунку да прававой дзяржавы. Прэм’ер-міністр Расеі Міхаіл Касьянаў заявіў, што Масква і Вашынгтон павінны аб’яднацца супраць “сапраўнай”, а не “ўяўнай” небясьпекі. Касьянаў таксама паведаміў, што адміністрацыя ЗША паабяцала актыўна падтрымліваць намаганьні Расеі ўступіць у Сусьветную гандлёвую арганізацыю
XS
SM
MD
LG