Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:39 ]  Ураду Афганістану пакуль не ўдалося спыніць крывавыя сутычкі паміж двума групоўкамі


ІСЛЯМАБАД Ураду Афганістану пакуль не ўдалося спыніць крывавыя сутычкі паміж двума групоўкамі ва ўсходняй правінцыі Пакця, перадае Афганскае іслямскае агенства. Дэлегацыя з Кабула мела некалькі сустрэчаў з прадстаўнікамі абодвух варагуючых бакоў, але ня здолела іх прымірыць. У выніку прадстаўнікі супрацьстаячых груповак запрошаныя ў Кабул. Сутычкі пачаліся пасьля таго, як новы афганскі ўрад прызначыў губэрнатарам правінцыі Падша Хана. Аднак атрады аднаго з палявых камандзіраў настойваюць, што губэрнатарам павінен быць Наі Сайфула. У выніку баёў загінула сама меней 50 чалавек. Сёньня ж у горадзе Мазары-Шарыф на поўначы Афганістану была заключанае пагадненьне паміж узбэцкімі атрадамі гэнерала Рашыда Дустума і таджыцкімі палявога камандзіра Устада Аты Махамада. За выкананьнем замірэньня будуць сачыць прадстаўнікі ААН
XS
SM
MD
LG