Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:22 ]  Сустрэча Касьянава і Буша


ВАШЫНГТОН Прэм’ер-міністр Расеі Міхаіл Касьянаў заявіў, што Масква і Вашынгтон павінны аб’яднацца супраць “сапраўнай”, а не “ўяўнай” небясьпекі. Касьянаў сёньня сустрэўся з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам, які на мілулым тыдні назваў Ірак, Іран і Паўночную Карэю “восьсю зла”. Касьянаў не сказаў, ці абмяркоўваліся падчас дыскусіі гэтыя тры краіны. Расейскі прэм’ер паведаміў, што падчас перамоваў закраналіся пытаньні стратэгічнай стабільнасьці, скарачэньня ўзбраеньняў і рэгіянальныя праблемы. Касьянаў таксама паведаміў, што адміністрацыя ЗША паабяцала актыўна падтрымліваць намаганьні Расеі ўступіць у Сусьветную гандлёвую арганізацыю
XS
SM
MD
LG