Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:16 ]  Сэрбы і чарнагорцы абмяркоўваюць дачыненьні


БРУСЭЛЬ Экспэрты з Сэрбіі і Чарнагорыі сустрэліся сёньня ў Брусэлі падчас чарговага раўнду перамовах пры пасярэдніцтве Эўразьвязу наконт рэфармаваньня дачыненьняў паміж гэтымі рэспублікамі, што ствараюць югаслаўскую федэрацыю. Эўрапейскія дыпляматы імкнуцца пераканаць Чарнагорыю, што ў яе эканамічных інтарэсах застацца ў югаслаўскай федерацыі. Эўрапейцы сьцьвярджаюць, што пэрспэктывы будучага сяброўства Югаславіі ў Эўразьвязе палепшацца, калі Сэрбія і Чарнагорыя застануцца ў адзінай краіне. Лідары Чарнагорыі настойваюць на атрыманьні поўнай незалежнасьці. Магчыма, вясной у рэспубліцы адбудзецца рэферэндум у гэтым пытаньні.
XS
SM
MD
LG