Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:12 ]  Кіраўніцтва Афганістану паабяцала не даваць прытулак тэрарыстам і гандлярам наркотыкаў


КАБУЛ Міністр замежных справаў Расеі Ігар Іваноў паведаміў, што ён атрымаў абяцаньне ад кіраўніцтва Афганістану не даваць прытулак тэрарыстам і гандлярам наркотыкаў. У сваю чаргу, Расея, як заявіў міністр замежных справаў, дапаможа адбудаваць Афганістан. Іваноў паабяцаў, што Расея будзе адыграваць актыўную ролю у адбудове некаторых аб’ектаў, узьведзеных яшчэ Савецкім Саюзам. Іваноў сустрэўся з кіраўніком часовага ўраду Афганістану Хамідам Карзаі, а таксама з міністрамі ўнутраных і замежных справаў. Карзаі прыняў прапанову Ігара Іванова наведаць Маскву ў наступным месяцы.
XS
SM
MD
LG