Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:18 ]  Ізраільскія і палестынскія афіцыйныя асобы правялі чарговы раўнд перамоваў


НЬЮ-ЁРК. Вышэйшыя ізраільскія і палестынскія афіцыйныя асобы правялі чарговы раўнд перамоваў. Міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс сустрэўся са сьпікерам палестынскай Заканадаўчай Рады Ахмэдам Карэі ў кулюарах Усясьветнага эканамічнага форуму ў Нью-Ёрку. Паводле Пэрэса, абмяркоўваліся захады дзеля дасягненьня замірэньня ў рэгіёне. Пра канкрэтныя вынікі сустрэчы не паведамляецца. Ізраільскі міністар заклікаў палестынцаў ліквідаваць тэрарыстычныя групоўкі і кансалідавацца вакол адной палітычнай сілы, з адзінай пазыцыяй ў пытаньнях бясьпекі. Лідэр палестынцаў Ясір Арафат, які па-ранейшаму блякаваны ізраільскімі войскамі ў сваёй штаб-кватэры ў горадзе Рамалах, заявіў, што ягоныя прадстаўнікі працягнуць дыялёг зь Ізраілем.
XS
SM
MD
LG