Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:14 ]  Пакістанская паліцыя ня мае доказаў сьмерці зьніклага амэрыканскага журналіста


КАРАЧЫ, ПАКІСТАН. Пакістанскія ўлады і рэдакцыя амэрыканскай газэты “The Wall Street Journal” выказалі спадзяваньне, што захоплены 10 дзён таму ў Карачы журналіст Даніэль Пэрл жывы. Паліцыя Карачы паведаміла, што пошукі на могілках гораду не далі доказаў, што Пэрл забіты, як цьвердзілі асобныя інфармацыйныя агенцтвы. Рэдакцыя газэты зьвярнулася да выкрадальнікаў вызваліць журналіста ці прынамсі пацьвердзіць, што ён жывы. З гэтакім жа заклікам выступілі амэрыканская мусульманская групоўка “Рада амэрыканска-ісьлямскіх адносінаў”, а таксама цяжарная жонка Пэрла. Амэрыканскія ўлады адмаўляюцца весьці перамовы з выкрадальнікамі, але заяўляюць, што разам з пакістанскімі ўладамі робяць усё магчымае дзеля вызваленьня журналіста без усялякіх папярэдніх умоваў.
XS
SM
MD
LG