Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:12 ]  Расея не пагаджаецца з характарыстыкай Іраку, Ірану і Паўночнай Карэі як “восьсю зла”


МЮНХЕН. Сёньня на міжнароднай канфэрэнцыі па бясьпецы чакаецца выступ расейскага міністра абароны Сяргея Іванова. Учора Іваноў заявіў, што Расея не пагаджаецца з характарыстыкай Іраку, Ірану і Паўночнай Карэі як “восьсю зла”, якую даў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш. Але міністар сказаў, што Расея падзяляе занепакоенасьць магчымым павелічэньнем зброі масавага зьнішчэньня ў шэрагу краінаў. Іваноў меў неафіцыйную сустрэчу з намесьнікам міністра абароны ЗША Полам Вулфавіцам, які чарговым разам пацьвердзіў, што Злучаныя Штаты гатовыя да дзеяньняў супраць краінаў, якія спрыяюць тэрарызму. Ён сказаў, што ЗША ня толькі мае намер караць міжнародны тэрарызам, але і запабягаць яму. Вулфавіц таксама выказаўся за пашырэньне НАТО і супрацоўніцтва Масквы з Альянсам дзеля міжнароднай бясьпекі.
XS
SM
MD
LG