Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:43 ]  Больш як 100 тысячаў уцекачоў вярнуліся у Афганістан


ІСЛЯМАБАД. Больш як 100 тысячаў уцекачоў вярнуліся у Афганістан цягам апошняга месяцу – паведамляе Ведамства ААН у справах уцекачоў. Бальшыня з тых хто вярнуўся – этнічныя таджыкі, менш 20% -- пуштуны і яшчэ 15% -- хазарэйцы, туркмэны ды прадстаўнікі іншых народнасьцяў Афганістану. У той самы час, паводле ААН, тысячы афганцаў працягваюць пакідаць краіну ў выніку кепскіх умоваў жыцьця і росту сутычак паміж плямёнамі-супаратамі і ўзброенымі групоўкамі.
XS
SM
MD
LG