Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:42 ]  Група са 190 асобаў францускага вайсковага пэрсаналу прыляцела ў Кыргыстан


БІШКЕК. Сёньня група са 190 асобаў францускага вайсковага пэрсаналу прыляцела ў Кыргыстан, каб дапамагчы падрыхтаваць аэрапорт Манас для прыбыцьця аддзелаў, якія бяруць удзел у антытэрарыстычнай вайне. Паводле кіраўніка групы палкоўніка Сэстара Качаноўскага, агульная колькасьць французаў у Кыргыстане будзе складаць 450 асобаў. Аэрапорт будзе абслугоўваць 6 рэактыўных зьнішчальнікаў Міраж-2000 і два самалёты падтрымкі, якія прыляцяць у сакавіку. Самалёты будуць падтрымліваць апэрацыі антытэрарыстычнай кааліцыі ў Афганістане.
XS
SM
MD
LG