Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:40 ]  Іран адкажа супрацівам на якую заўгодна агрэсыю


ТЭГЭРАН. Сёньня парляманцкая пра-рэфармісцкая бальшыня іранскага парляманту абвесьціла, што на пагрозы з боку прэзыдэнта Злучаных Штатаў Джорджа Буша Іран адкажа супрацівам якой заўгодна агрэсіі. Сябра парляманту Ахмад Бургані-Фарахані назваў заявы Буша “новай чорнай старонкай у амэрыканскай кнізе памылак і памылковых разьлікаў”. Парляманцкая меншыня падтрымала бальшыню, а вышэйшы духовы лідар Ірану Аятала Алі Хамэнэі назваў Буша крыважэрным. Газэты Савудаўскай Арабіі пішуць, што выступ Буша паказаў імкненьне Злучаных Штатаў кіраваць сьветам. Ув аўторак Джордж Буш сказаў, што Іран, Ірак і Паўночная Карэя складаюць “вось зла”.
XS
SM
MD
LG