Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:17 ]  Міністар нафтавай прамысловасьці Кувэйту падаў ув адстаўку


КУВЭЙТ. Міністар нафтавай прамысловасьці Кувэйту Адэль Аль-Субаіх падаў ув адстаўку ў сувязі пажарам на нафтавым радовішчы Раўдатэйн, у выніку якога чатыры рабочыя загінулі і 17 былі параненыя. Міністар спадзяецца, што спадчынны прынц, шэйх Саад Аль Абдулах Аль Сабах прыме адстаўку. Раўдатэйн другое паводле велічыні нафтавае радовішча Кувэйту. Яно давала 600 тысячаў барэляў нафты ў дзень. У сувязі з пажарам і з мэтай кампэнсаваць страты, здабыча нафты павялічаная на іншых радовішчах.
XS
SM
MD
LG