Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:53 ]  Намесьнік міністра абароны ЗША за ўзмацненьня ролі НАТА ў антытэрарыстычных апэрацыях


МЮНХЭН. Намесьнік міністра абароны Злучаных Штатаў Поль Вульфавіц, у часе свайго выступу на Міжнароднай канфэрэнцыі ў праблемах бясьпекі, заявіў пра патрэбу ўзмацненьня ролі НАТА ў антытэрарыстычных апэрацыях. У той самы час Вульфавіц заявіў, што Злучаныя Штаты не патрабуюць НАТАўскай дапамогі на Філіпінах, дзе вайскоўцы ЗША дапамагаюць у вышкаленьні філіпінскіх аддзелаў, якія мусяць справіцца з мусульманскімі паўстанцамі Абу Сэйяфа. На канфэрэнцыі таксама паведамлялася, што сустрэча кіраўнікоў краінаў НАТА, прызначаная на лістапад, пачне пераўтварэньне Супольнасьці, каб павялічыць ягоныя антытэрарыстычныя магчымасьці.
XS
SM
MD
LG