Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:26 ]  Лёс зьніклага ў Пакістане амэрыканскага журналіста невядомы


ІСЬЛЯМАБАД. Паведамленьні пра лёс выкрадзенага амэрыканскага журналіста вельмі супярэчлівыя. Паліцыя паўдзённага гораду Карачы паведамляе, што невядомая асоба патэлефанавала ў консульства ЗША ў Карачы і запатрабавала 2 мільёны даляраў за вызваленьне карэспандэнта “Уол Стрыт Джорнэл” Даніэля Пэрла, а таксама вызваленьня былога амбасадара Талібану ў Пакістане. Некалькі заходніх і мясцовых агенцтваў навінаў тым часам атрымалі па электроннай пошце паведамленьні, што ён забіты. Пэрл зьнік мінулым тыднем. Затым малавядомая пакістанская групоўка заявіла, што яна ўтрымлівае журналіста і вызваліць яго, калі пакістанскія баявікі, захопленыя ў Афганістане, будуць выпушчаныя на волю. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш запэўніў, што Злучаныя Штаты прыкладуць усе намаганьні, каб выратаваць журналіста.
XS
SM
MD
LG