Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:23 ]  Джордж Буш не выключае дыялёгу зь Іранам і Паўночнай Карэяй


ВАШЫНГТОН. Кароль Ярданіі Абдула падтрымаў прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша ў ягоным памкненьні ставіцца да краінаў сьвету паводле падзелу на добрых і злых у сувязі з ачольваемай Злучанымі Штатамі вайны супраць тэрарызму. У часе перамоваў у Белым доме з Абдулом Буш чарговым разам абвінаваціў краіны, якія, паводле ягонага нядаўняга вызначэньня, зьяўляюцца восьсю зла, -- Ірак, Іран і Паўночную Карэю – у спробах распрацоўкі зброі масавага зьнішчэньня. Аднак ён ня выключыў мірнага дыялёгу зь Іранам і Паўночнай Карэяй. Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Касьянаў, які мае перамовы з амэрыканскай адміністрацыяй у Вашынгтоне, заявіў, што Расея ня бачыць доказаў, што гэтыя тры краіны нясуць пагрозу бясьпецы Злучаным Штатам і яе саюзьнікам. Расейскі міністар замежных справаў Ігар Іваноў перасьцярог ЗША, каб яны не прыраўноўвалі вайну супраць тэрарызму з барацьбой супраць асобных дзяржаваў, людзей ці рэлігіяў.
XS
SM
MD
LG