Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:10 ]  Адбываюцца напады на актывістаў блёку "Наша Ўкраіна"


ЛЬВОЎ. На прэсавага сакратара львоўскага адзьдзяленьня вядучага ўкраінскага апазыцыйнага блёку “Наша Ўкраіна” Івана Бесяду ў пятніцу адбыўся напад. Невядомыя зьбілі Бесяду ля пад’езду ягонага дому. Ён шпіталізаваны. Мінулым тыднем быў зьбіты іншы актывіст блёку Богдан Глова. Напярэдадні парлямэнцкіх выбараў 31 сакавіка блёк "Наша Ўкраіна”, які ачольвае былы прэм’ер-міністар краіны Віктар Юшчанка, апярэджвае іншыя партыі паводле апытаньняў грамадзкай думкі.
XS
SM
MD
LG