Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:53 ]  Працягваюцца пошукі выкрадзенага журналіста


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Буш паведаміў, што пакістанскія і амэрыканскія сьледчыя працуюць супольна, шукаючы амэрыканскага журналіста Дэніэла Пэрла, чые выкрадальнікі пагражаюць яго забіць. Адказнасьць за выкраданьне ўзяла на сябе невядомая дагэтуль групоўка «Нацыянальны Рух за Аднаўленьне Сувэрэнітэту Пакістану». Міністар замежных справаў Пакістану Сатар заявіў, што да выкраданьня журналіста мае дачыненьне Індыя. Індыя назвала гэтыя абвінавачаньні «сьмешнымі».
XS
SM
MD
LG