Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:48 ]  Японія і Расея спрачаюцца за Курыльскія астравы


ТОКІЁ. Міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў сустрэўся сёньня ў Токіё з прэм’ерам Японіі Кайзумі. У цэнтры ўвагі перамоваў былі Курыльскія астравы, права на якія аспрэчваюць абедзьве краіны. Абодва бакі выказалі гатовасьць працягваць намаганьні ў вырашэньні спрэчкі, аднак пакуль што не было зроблена ніякіх новых прапановаў. Заўтра Іваноў сустрэнецца з новапрызначаным міністрам замежных справаў Японіі Ёрыко Кавагуці.
XS
SM
MD
LG