Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:45 ]  На ўсходзе Афганістану запанаваў адносны спакой


КАБУЛ. Сёньня адносны спакой вярнуўся ў сталіцу афганскай правінцыі Пактыя горад Гардэз, над якім суперныя групоўкі спрабуюць захапіць кантроль. Пасьля двухдзённых баёў у горадзе загінула больш за 60 чалавек. Гарадзкія лідэры цьвердзяць, што яны выбілі сілы Падшаха Хана, які спрабаваў узяць горад пасьля ягонага прызначэньня губэрнатарам правінцыі. Хаджы Сайфула, лідэр пераможцаў, сказаў, што бітва з выкарыстаньнем цяжкага ўзбраеньня завершылася на досьвітку. Тым часам кіраўнік часовага ўраду Карзаі наведвае зь візытамі Злучаныя Штаты і Вялікабрытанію, дзе ён заклікае да пашырэньня мандату міжнародных міратворчых сілаў.
XS
SM
MD
LG