Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:18 ]  У Расеі пачынае дзейнічаць закон "Аб супрацьдзеяньні легалізацыі прыбыткаў..."


МАСКВА. Ад сёньняшняга дня ў Расеі пачынае дзейнічаць закон “Аб супрацьдзеяньні легалізацыі (адмываньню) прыбыткаў, атрыманых злачынным шляхам”. Паводле закону, банкі абавязаныя паведамляць у створаную пры міністэрстве фінансаў адмысловую камісію пра ўсе апэрацыі, большыя за 600 тысячаў рублёў ці 19 500 даляраў. Расея тым самым спадзяецца, што пакіне чорны сьпіс краінаў, якія не прыкладаюць дастатковых намаганьняў у барацьбе з бруднымі грашыма.
XS
SM
MD
LG