Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:17 ]  ЗША сёлета выдзяляюць Узбэкістану 160 мільёнаў даляраў


ВАШЫНГТОН. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў на прэсавай канфэрэнцыі, што ваеннае супрацоўніцтва паміж Злучанымі Штатамі і Ўзбэкістанам ёсьць плённым для абедзьвюх краінаў і што ўрад ЗША высока цэніць рашэньне Ўзбэкістану аддаць Злучаным Штатам базы дзеля вядзеньня ў Афганістане кампаніі ў барацьбе супраць тэрарызму. Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр паведаміў, што амэрыканскія афіцыйныя асобы, якія гэтым тыднем наведалі Ташкент, падкрэсьлілі намер ЗША аказваць Узбэкістану даўгатэрміновую дапамогу дзеля ўмацаваньня бясьпекі краіны , стабільнасьці і пэрспэктывы краіны. Адзіным спосабам дасягненьня гэтых мэтаў, паводле Баўчэра, зьяўляецца правядзеньне ва Ўзбэкістане эканамічных і дэмакратычных рэформаў. Ён сказаў, што ЗША сёлета выдзяляюць Узбэкістану 160 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG