Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:53 ]  Тэгэран адрынуў абвінавачаньні прэзыдэнта ЗША ў спрыяньні тэрарызму


ТЭГЭРАН. Іран прынцыпова адрынуў вызначэньне Ірану як фундатара тэрору, зробленае прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам у ягоным выступе ў Кангрэсе ў аўторак. Іранскі прэзыдэнт-рэфарматар Махамад Хатамі назваў прамову Буша “агрэсыўнай і зьняважлівай”. Буш сказаў, што Іран мае намер распрацоўваць зброю масавага зьнішчэньня і экспартуе тэрор. Прадстаўнік Белага дому Ары Флэйшэр заявіў, што прэзыдэнт ЗША ня мае намеру пачынаць тэрміновыя ваенныя дзеяньні супраць Іраку, Ірану ці Паўночнай Карэі. а ў прамове было сказана, што нельга дапусьціць, каб самыя небясьпечныя ў сьвеце рэжымы валодалі зброяй масавага зьнішчэньня, якую яны маюць намер распрацоўваць.
XS
SM
MD
LG