Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:50 ]  Амэрыканцы высьвятляюць абставіны апэрацыі, калі былі забітыя 15 афганцаў


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскія вайскоўцы высьвятляюць, ці 15 чалавек, забітых амэрыканскімі атрадамі ў Афганістане мінулым тыднем, былі прыхільнікамі Талібану альбо “Аль-Кайды”, ці яны зьяўляліся прыхільнікамі новага ўраду краіны, і іх забілі выпадкова. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд сказаў, што ідзе расьследаваньне спэцыяльнай апэрацыі, якая ажыцьцяўлялася паводле загаду генэрала Томі Фрэнкса, які нясе адказнасьць за ваенную кампанію ў Афганістане. Паводле міністра абароны ЗША, сытуацыі ў Афганістане часта вельмі блытаныя, а на гэтае пытаньне адказ будзе дадзены праз тыдзень ці два.
XS
SM
MD
LG