Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:54 ]  У аэрапорце Сан-Францыска знойдзеныя выбуховыя рэчывы


САН-ФРАНЦЫСКА. Тысячы людзей былі эвакуяваныя сёньня зь міжнароднага аэрапорту Сан-Францыска пасьля таго, як служба бясьпекі аэрапорту знайшла часцінкі выбуховых рэчываў у абутку чалавека, які зьбег і схаваўся ў натоўпе. Вядзецца пошук. Небясьпечныя рэчывы былі знойдзеныя пры правядзеньні асабістага кантролю. Адмыслоўцы не выключаюць, што гэтыя рэчывы маглі быць проста часткамі фейерверку ці пігулак нітрагліцэрыну, які ўжываецца пры хваробах сэрца.
XS
SM
MD
LG