Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:37 ]  Польшча адрынула ідэю паэтапных субсыдыяў аграрнаму сэктару новых сяброў Эўразьвязу


БРУСЭЛЬ. Польшча адрынула абвешчаныя Эўрапэйскай Камісыяй прапановы пра паэтапныя субсыдыі ў аграрны сэктар новых сяброў Эўразьвязу. Сябра кіраўніцтва Зьвязу, які адказвае за справы пашырэньня арганізацыі Гюнтэр Фэрхойдэн назваў пазыцыю Польшчы “неадказнай”, бо прапановы Эўракамісыі былі адзіным прыймальным кампрамісам паміж краінамі-кандыдатамі і сябрамі Эўразьвязу. Паэтапныя субсідыі маюць на ўвазу 25% пачатак фінансаваньня, які праз 10 гадоў дасягне 100%, прадугледжаных для іншых сяброў Эўразьвязу. Субсідыі аграрнаму сэктару складаюць палову бюджэту Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG