Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:34 ]  Слабадан Мілошавіч зьвярнуўся да Міжнароднага трыбуналу з просьбай вызваліць яго з-пад варты


ГААГА. Былы прэзыдэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч зьвярнуўся да Міжнароднага трыбуналу з просьбай вызваліць яго з-пад варты пад абавязак зьяўляцца на кожнае судовае паседжаньне ў ягонай справе. Мілошавіч заявіў, што не зьбіраецца хавацца, бо разглядае судовы працэс над ім, як поле барацьбы. Раней экс-прэзыдэнт Югаславіі неаднаразова заяўляў, што лічыць міжнародны трыбунал незаконым. Сёньня галоўны пракурор гааскага трыбуналу Карла Дэль Понтэ заклікала судзьдзяў трыбуналу аб’яднаць усе абвінавачваньні супраць Мілошавіча ў адзіную судовую справу. Раней меркавалася, што ваеныя злачынствы ў Харватыі, Босьніі і Косаве, якія інкрымінуюцца Мілошавічу, будуць разглядацца ў трох асобных судовых паседжаньнях. Першы працэс, на якім былому прэзыдэнту Югаславіі будзе выстаўленае абвінавачаньне ў гэнацыдзе косаўскіх альбанцаў, пачнецца 12 лютага.
XS
SM
MD
LG