Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:31 ]  У Кабуле пачалася апэрацыя пошуку талібаў і сяброў групоўкі Аль Кайда


КАБУЛ. Сёньня ў Афганскай сталіцы пачалася апэрацыя пошуку талібаў і сяброў тэрарыстычнай групоўкі Аль Кайда, а таксама патаемных складоў зброі. У месьце прынятыя дадатковыя захады ў бясьпецы, у шэрагу раёнаў створаныя дадатковыя блёкпасты. Паводле словаў мэра Кабулу пазьней апэрацыя будзе распаўсюджаная і на іншыя раёны Афганістану. Кіраўнік часовай адміністрацыі Афганістану Хамід Карзай, які зараз знаходзіцца з візытам у ЗША, заявіў, што войскі Злучаных Штатаў і міжнародныя міратворчыя сілы мусяць застацца ў Афганістане да поўнага зьнішчэньня тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG